(no subject)

“Я.К. Tribute”

9 лістапада ў праграме “Кракатук” – жывы гук зь вечарыны памяці
гітарыста-авангардыста Яўгена Канавалава:
- “палескі блюз” ад Ірэны Катвіцкай і “луізіянскі блюз Сожскага
разьліву” ад Аляксандра Цыганка;
- былыя удзельнікі ВІА “Альгарытмы” Генадзь Старыкаў і Яўген Адстаўноў;
- дуэты Піт Паўлаў – Алезіс Дземідовіч (NRM), Уладзімер Ткачэнка –
Людзьміла Куц;
- прысьвячэньні ад гуртоў “Князь Мышкін”, Maddy Daddy Band і The Road Dogs;
- творы Яўгена Канавалава й “Альгарытмаў” у інтэрпрэтацыі бардаў
Андрэя Касьценя й Рамана Яраша, а таксама электроншчыка Ўладзя Бубна.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце,
on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім
часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў –
http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

(no subject)

28 кастрычнiка. 19:00. Менск. Музэй Я.Купалы
Акцыя Мясцовага дабрачыннага фонду “Крэўскі замак”
Выступаюць: Alta Mente, “Князь Мышкін”, “Балцкі Субстрат”,
“Іфрачырвоны выдых”, “Нельга забыць”
Даведкі: (029) 551-33-35
Адрас: вул. Янкі Купалы, 4

(no subject)

31 октября
на сцене Дворца искусств (ул. Козлова, 3)

новый проект РИМЦ «Фортис»
«Золото Молчания»

Золото Молчания

Шедевры немого кино в сопровождении живой музыки!
31 октября открытие проекта с самого начала - «Кино до кино».
Первые в истории фильмы, в музыкальном сопровождении Виктора Семашко и Леонида Нарушевича.
Актёры театра «Компания» расскажут историю кино с самого начала, помогу вам ощутить дух тех времён. Приглашаем всех пройти вместе с нами от истоков кинематографа к шедеврам мировой киноклассики.


Стоимость билетов : 25 000 бел. рублей.
Справки, заказ билетов, информация по тел.:
(029) 555-95-91 Анна
(029) 199-07-55 Александр

(no subject)

14 кастрычніка. 21:00. Менск. Містраль 
Князь Мышкін 
Квіткі: 10 000 
Даведкі: (029) 111-83-11, (029) 647-28-71 
Адрас: вул. Валадарскага, 22 

(no subject)

коньцерт группы князь мышкин

9 Сентябрь 2011 г. в 21:00

минск кафе мистраль володарского 22



уваход за 10 тыс

(no subject)

Палякі зацікавіліся гукавымі знаходкамі зь Беларусі
(Belarus Sound Art in Poland)

Канцэрт беларускай экспэрымэнтальнай музыкі пройдзе 22 ліпеня ў Варшаве. Мейсцам дзеі стане нацыянальная мастацкая галерэя Zachęta. Імпрэза ладзіцца адначасова ў межах WEF (Warsaw Electronic Festival) і выставы „Otwierając drzwi? Sztuka białoruska dzisiaj” (“Адчыняючы дзьверы? Беларускае мастацтва сёньня”). Дарэчы, на адкрыцьці згаданае выставы сыгралі “Нагуаль”, Drum Ecstasy ды “Серебряная Свадьба”. У сьпісе ж выступоўцаў 22 ліпеня ў асноўным прадстаўнікі “электроннае” музыкі.
Да прыкладу, i/dex. Гэта праект Віталя Гармаша, які займаецца электронікай амаль 10 год, аб’езьдзіў з выступамі Эўропу, а нядаўна прадставіў у Менску сумесны сэт з польскімі візуалістамі Analog Visuals. Гукавыя імправізацыі, складзеныя з электронных шумоў, партыяў на “жывых” фартэпіяна й дудку, суправаджаліся ня менш жывымі рухавымі карцінкамі з каляровага алею, прапушчанымі праз дыяскапічны праектар.
http://www.youtube.com/watch?v=_avIS5s3MnA
Відавочна, што аўдыё-візуальныя імправізацыйныя кампазыцыі зараз карыстаюцца вялікай цікавасьцю на электроннай сцэне. Свае напрацоўкі у гэтым рэчышчы прадэманструюць на сцэне “Захэнта” Pavel Ambiont & Solar Olga. Навогул, Павал Ambiont Няхаеў спрабуе сябе ў розных напрамках, часам уключаючы ў гукавую палітру ўласную беларускамоўную паэзію. Між іншым, ягоны дуэт з Вольгай ужо пасьпелі ацаніць у Рыме.
http://www.youtube.com/watch?v=rHmIV9GiXUQ
А гурт “Князь Мышкін” за свае 20 год иснаваньня ўпершыню выступіць у Варшаве. Гэта таксама будзе вялікі музычны экспромт, але без выкарыстаньня ноўтбукаў і ды-джэйскіх’“вяртушак”: толькі гітара й духавыя. Чакаецца, што да “мышкіных” далучыцца з клярнэтам англічанін Бэнджамін Коўп, знаны навуковец, пэдагог і папулярызазатр беларускае музыкі ў Эўропе.
http://www.youtube.com/watch?v=9blv79WGVNo
Як адзначаюць арганізатары беларускае імпрэзы ў варшаўскай галерэі Zachęta: “Сцэнічная свабода – важны момант для артыста. Польская публіка будзе мець шанец пабачыць найцікавейшых беларускіх музыкаў, што выконваюць экспэрымэнтальную й імправізаваную музыку”.

Дадатковыя падрабязнасьці па імпрэзе:
http://www.zacheta.art.pl/article/view/398/koncert
http://www.foundamental.net/event/pages/52

(no subject)

“Электрыфікацыя+ (ч.2)”

13 ліпеня ў праграме “Кракатук” – калектыўная электронная музыка з жывымі інструмэнтамі:
- ili-ili – дэбютны міньён ад былых удзельнікаў “Дзецідзяцей”;
- электронна-рокавы праект Wasp'n'Hornet з экс-“ляпісам” на бубнох;
- Hum Flying Bulletproof Noodle & Clover Club – сумесны сюр-сынгал;
- швэдзкі кампазытар Herman Müntzing і гурт “Князь Мышкін” у сумеснай імправізацыі;
- мастацкая сэкта “Біямортаглот” (Менск – Таронта);
- адзін з самых неардынарных рэлізаў году – дэбютны альбом B_SIDE (трып-хоп па-беларуску).

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя –racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)