narushok (narushok) wrote in haze_org,
narushok
narushok
haze_org

Палякі зацікавіліся гукавымі знаходкамі зь Беларусі
(Belarus Sound Art in Poland)

Канцэрт беларускай экспэрымэнтальнай музыкі пройдзе 22 ліпеня ў Варшаве. Мейсцам дзеі стане нацыянальная мастацкая галерэя Zachęta. Імпрэза ладзіцца адначасова ў межах WEF (Warsaw Electronic Festival) і выставы „Otwierając drzwi? Sztuka białoruska dzisiaj” (“Адчыняючы дзьверы? Беларускае мастацтва сёньня”). Дарэчы, на адкрыцьці згаданае выставы сыгралі “Нагуаль”, Drum Ecstasy ды “Серебряная Свадьба”. У сьпісе ж выступоўцаў 22 ліпеня ў асноўным прадстаўнікі “электроннае” музыкі.
Да прыкладу, i/dex. Гэта праект Віталя Гармаша, які займаецца электронікай амаль 10 год, аб’езьдзіў з выступамі Эўропу, а нядаўна прадставіў у Менску сумесны сэт з польскімі візуалістамі Analog Visuals. Гукавыя імправізацыі, складзеныя з электронных шумоў, партыяў на “жывых” фартэпіяна й дудку, суправаджаліся ня менш жывымі рухавымі карцінкамі з каляровага алею, прапушчанымі праз дыяскапічны праектар.
http://www.youtube.com/watch?v=_avIS5s3MnA
Відавочна, што аўдыё-візуальныя імправізацыйныя кампазыцыі зараз карыстаюцца вялікай цікавасьцю на электроннай сцэне. Свае напрацоўкі у гэтым рэчышчы прадэманструюць на сцэне “Захэнта” Pavel Ambiont & Solar Olga. Навогул, Павал Ambiont Няхаеў спрабуе сябе ў розных напрамках, часам уключаючы ў гукавую палітру ўласную беларускамоўную паэзію. Між іншым, ягоны дуэт з Вольгай ужо пасьпелі ацаніць у Рыме.
http://www.youtube.com/watch?v=rHmIV9GiXUQ
А гурт “Князь Мышкін” за свае 20 год иснаваньня ўпершыню выступіць у Варшаве. Гэта таксама будзе вялікі музычны экспромт, але без выкарыстаньня ноўтбукаў і ды-джэйскіх’“вяртушак”: толькі гітара й духавыя. Чакаецца, што да “мышкіных” далучыцца з клярнэтам англічанін Бэнджамін Коўп, знаны навуковец, пэдагог і папулярызазатр беларускае музыкі ў Эўропе.
http://www.youtube.com/watch?v=9blv79WGVNo
Як адзначаюць арганізатары беларускае імпрэзы ў варшаўскай галерэі Zachęta: “Сцэнічная свабода – важны момант для артыста. Польская публіка будзе мець шанец пабачыць найцікавейшых беларускіх музыкаў, што выконваюць экспэрымэнтальную й імправізаваную музыку”.

Дадатковыя падрабязнасьці па імпрэзе:
http://www.zacheta.art.pl/article/view/398/koncert
http://www.foundamental.net/event/pages/52
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments