narushok (narushok) wrote in haze_org,
narushok
narushok
haze_org

КАНАВАЛАЎ ЯЎГЕН (Коновалов Евгений, Kanavalau Jauheniy) — гітарыст, аранжавальнік.

Нарадзіўся 22.09.1947 г. ў Гродна. Скончыў МРТІ ў 1971 г. Падчас навучання ў інстытуце, самастойна авалодаўшы гітарай, ўвайшоў у склад ансамбля “Алгоритмы”. У 1972 г. выступаў у складзе ансамбля “Гусляры”, наступныя два гады іграў у складзе калектыву, які працаваў у т.зв. “Біржы” падчас танцаў. У 1977-1978 г.г. удзельнічаў у розных калектывах, пасля чаго адыйшоў ад актыўнай канцэртнай дзейнасці. У канцы 90-х г.г. пачаў выступаць падчас джэм-сесій у мінскім “Стар-клубе”, удзельнічаў у паказе некалькіх праграм групы “Князь Мышкин”. Пазней заняўся запісам сольных праграм.
Гастролі: у складзе “Алгоритмов” — выступленні ў гарадах Сібіры (Цюменская вобл., 1966, 1967), Расеі, краінах Прыбалтыкі (1967-1970), Грузія (1968).
Фестывалі: у складзе “Алгоритмов” — 1 фестываль маладзёвай музыкі ў МРТІ (1968).
Узнагароды: 1 месца ў конкурсе ансамбляў на фестывалі маладзёвай музыкі ў МРТІ (у складзе “Алгоритмов”, 1968).
Дыскаграфія: аматарскія запісы “Алгоритмов”, сольныя дэма-альбомы “Параллельный мир №1, 2, 3” (1999-2000), “Коридор зеркал” (2001), “Кривой блюз” (2002), “Новогодний сон” (2002), “Настроение” (2003), “Сумерки” (2005).
Кіно, відэа: дакументальны фільм “Маршрут №13” (рэж. Э.Гайдук, “Беларусьфільм”. 1968).
памер 08 04 2011
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments